Еўдакія Лось — Санет

Еўдакія Лось

Нашто ты мне, калі я не люблю
Цябе душою, думкай, летуценнем,
Калі між соцень гукаў, іх адценняў
Твой голас сэрцам чулым не лаўлю?

Нашто ты мне, калі я не раблю,
Каб ты ў жыцці не ведаў гора ценю,
Каб давяраўся чыстаму сумленню,
З якім ступіў на гэтую зямлю?

А ты хоць раз падумаў, мой адзіны,
Што часу непаўторныя гадзіны
Бяздумна і дарэмна траціш ты?

Згадай і, можа быць, тады адчуеш,
Што ты цвіцеш чарнобылем пустым,
А сэрца, што жыве табой, не чуеш…

1957

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений