Еўдакія Лось — Трыялет

Еўдакія Лось

Чакаю я твайго ліста –
Прыносяць ліст не твой, другога…
Няма запалу маладога:
Чакаю я твайго ліста!

Зірну на лістаносца строга,
Спытаю, а ці ўсе дастаў…
Чакаю я твайго ліста –
Прыносяць ліст не твой, другога.

1957

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений