Еўдакія Лось — У мяцеліцу

Еўдакія Лось

Гудзе мяцеліца сівая,
Вятрамі дыхае яна…
Далёка родная, жывая
Мая старонка Старына.

Там ярына бяжыць на ўзгоркі,
Як лес, наўкола там сады,
Гучыць пявучая гаворка,
Бы ручаі жывой вады.

Там за салоўкам неўтаймоўным
Павеву ветру не чутно…
Як помнік былі векапомнай,
Ляжыць там замчышча адно…

Не занясе туды турыста,
Не забрыдзе туды мастак,
З дзяўчатамі там трактарысты
Да рання скачуць кракавяк.

Май зашуміць вясновым гулам –
Я аб дарозе дальняй сню,
Бо там я першы раз дыхнула,
На свет зірнула ўпершыню.

Гудзе мяцеліца сівая,
Бразгоча шыбамі акна…
Са мною ты, мая жывая
Радзіма – вёска Старына!

1957

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений