Францыск Скарына — З прадмовы да «Кнігі Юдзіф»

Іншае

Як звяры,
што блукаюць у пушчы,
ад нараджэння
ведаюць сховы свае,
як птушкі,
што лётаюць у паветры,
помняць
гнёзды свае,
як рыбы,
што плаваюць у моры і ў рэках,
чуюць
віры свае
і як пчолы
бароняць вуллі свае —
гэтак і людзі
да месца, дзе нарадзіліся
і ўзгадаваны ў Бозе,
вялікую ласку маюць.

 
Таму і Юдзіф,
любячы край, дзе калісьці
на свет нарадзілася,
не шкадавала
самое сябе, каб адвесці
ад краю айчыннага небяспеку.
Але Гасподзь,
зважаючы на памысны
намер Юдзіфы,
памог ёй перамагчы
непераможнага між людзей.

Сказать спасибо
( 9 оценок, среднее 4 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений