1. Днём заснавання беларускага музычнага тэатра можна лічыць й лютага 1852 года, паколькі ў гэты дзень опера "Ідьілія" па творы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча была пастаўлена на самадзейнай сцэне прыватнага мінскага клуба. Знамянальна, што ў гэтым спектаклі прымаў удзел сам аўтар і яго дзеці: сын Міраслаў і дочкі Каміла і Мальвіна. В. Дунін-Марцінкевіч выконваў у п’есе ролю Навума Прыгаваркі.
2. Пры знаёмстве са спісам дзеючых асоб ўвагу прыцягваюць так званыя гаваркія прозвішчы. Напрыклад, гаворачае прозвішча галоўнага героя Кароля Лятальскага. Герой "лятае" па свеце, шукае лепшай долі і толькі прымусам апыняецца на роднай зямлі, але адразу ўжо гатовы сарвацца і зноў "ляцець" ва "ўлюбёную Францыю". Так прозвішча характарызуе героя. Другі герой — Банавантура Выкрутач, камісар маёнтка Лятальскага. Прозвішча дае нам магчымасць адразу зразумець сутнасць гэтага чалавека, які мае "вялікую слабасць да сакрэтных спекуляцый панскім дабром". Герой усё выкручвае і перакручвае, каб толькі ніхто не даведаўся пра яго справы і не вывеў на чыстую ваду. Асабліва баіцца герой Шчырэцкага (яшчэ адно гаваркое прозвішча), які можа расказаць пану Лятальскаму ўсю праўду, паколькі чалавек ён справядлівы і шчыры — адсюль і прозвішча. Войт на службе пана Лятальскагд таксама мае прозвішча, якое яго характарызуе, — Прыгаворка. Герой так і сыпле прыказкамі і прымаўкамі ("Знаеш прыгаворку: чаго бы плакаў слеп, каб відзеў свет?" альбо "Бо знаеш прымаўку: і адсюль гарачо, і адтуль балячо"). З-за гэтай вось асаблівасці і атрымаў герой такое прозвішча. Увогуле, у драматычных творах часцей, чым у празаічных і паэтычных, ужываюцца гаваркія прозвішчы.
3. Ціт і Навўм у адносінах да камісара прытрымліваюцца адной думкі: няма на свеце нічога горшага, як камісарава ўлада над усімі ("…большай катаргі не будзе, якую мы ад камісара церпім"). Кожны герой пералічвае свае крыўды. Напрыклад, Ціт марыць, каб "яго ад нас нячыстая выгнала сіла! Бо калі ён далей так над намі здзекавацца не перастане, то ўсе духі вытрасе". Навум, папярэджваючы аб небяспецы, дае паводзінам камісара такую ацэнку: "Бо як пачуе ці даведаецца камісар, то і скура будзе ў рабоце і апошнюю авечку адбярэ".
4. "Навум Прыгаворка — народны характар. Чалавек гэты надзвычай дасціпны, кемлівы, разумны, натура шырокая, здольная як да памяркоўнай раз-вагі, так і да іскрамётнага, шчырага смеху. Увесь вобраз як бы сатканы з бліскучых узораў народнай мудрасці — прымавак, прыказак, крылатых, запамінальных выразаў". Менавіта гэта і вылучае яго сярод іншых вобразаў твора. Герой сыпле прыказкамі і прымаўкамі: "Пій, ды розум не прапій", "I сцены маюць вушы", "Ты з варот, а ён чэраз плот; аб воўку памоўка, а ён тут", "Ой, не вер нікому, а ніхто не абмане", "Пакорнае цялятка дзве маткі ссець", "Рынуў слаўцом, як пярцом; а што напішаш пярцом, то не вырубіш тапарцом", "I рыбы не хачу і адзежкі не змачу", "Панская міласць, жончына вернасць, дружба жыдоўская — усё чартоўскае", "Павер жыду на сваю бяду", "Хоць кум, ды сабака", "Не піў — не мог, а выпіў — ні рук, ні ног" і іншыя.
5. Найбольш яскрава асобу Кароля Лятальскага раскрывае яго дыялог з Янам, калі героі разважаюць пра родны край і сялян. Лятальскі так адзываецца пра сваіх сялян: "Гэта ж быдла і нічога болей". Свой край герой бачыць панурым і глухім і жахаецца нават думкі, што можна пражыць тут усё сваё жыццё.
6. Перавыхаванне разбэшчанага паніча Лятальскага адбываецца ў першую чаргу пад уплывам кахання да Юліі. Дзяўчына прымусіла героя пераглядзець свае погляды спачатку на сялянскіх дзяўчат, а потым |і на ўсіх сялян. Вынікам першай сустрэчы Лятальскага з Юліяй стаў такі маналог героя: "Дзіўная дзяўчына! Не магу апомніцца ад здзіўлення з самога сябе! Мімаволі закахаўся ў нейкую сялянку… я, каторы дагэтуль лічыў іх за быдла, цёмнае, нічым неўлагоджанае! О цуда! Што ж бы на гэта сказалі парыжскія прыгажуні?"
Падтрымліваў Юлію ў яе жаданні змяніць адносіны Лятальскага да сваіх сялян і Ян Дабровіч, яго сваяк і даўнейшы апякун. Менавіта іх намаганнямі стаў магчымым апошні маналог героя: "Ах! Дзякуй вам, мой паважаны апякуне, і ты, дарагая мая жонка! З вашай дапамогай я пераканаўся, што нашыя сяляне маюць добрыя сэрцы; што мы іх не ведаем; што ані жыць з імі, ані іх ужыць не ўмеем. Цяпер больш ніколі іхняга лёсу не паверу на чужыя рукі, але і свой уласны з імі злучу, хачу іх любіць і каб яны мяне любілі; а мне з імі і ім са мной, за благаславенствам Найвышэйшага, шчасліва і добра, спадзяюся, паводзіцца будзе".
7. Шчаслівы фінал твора, калі паны і сяляне давольны адзін адным, на жаль, з’яўляецца жаданым, але не рэальным. Сацыяльныя аспекты прыгонніцкай рэальнасці пісьменнікам затушоўваюцца. Найбольш рэальнымі паказаны адносіны камісара Банавантура Выкрутача з сялянамі, калі за словамі пра "айцоўскі" клопат хаваецца рэальнасць — "бізун будзе ў рабоце".
9. Прыведзеныя цытаты належаць наступным персанажам:
а) "Добра вучыць нас прымаўка: цягаў воўк, пацяглі воўка" — Навуму Прыгаворцы, калі ён узгадвае пра тое, як пан зваў усіх да сябе і распытваў пра камісара;
б) "О, чаму край наш дагэтуль яшчэ не можа набрацца тае цывілізацыі, якою адзначаецца Францыя" — Каролю Лятальскаму ў размове з Янам, калі ён толькі прыязджае дадому;
в) "Дык памятайце, каб ніхто не пасмеў паскардзіцца на мяне, бо інакш — бізун будзе ў рабоце" — камісару Банавантуры Выкрутачу, калі той паведамляе сялянам пра прыезд Кароля Лятальскага;
г) "О край мой любы, мой родны! Ты знаеш думак прычыны" — Юліі, калі яна пераапранулася, назвалася дачкою Шчырэцкага і ўзгадвае праведзеныя разам з Каролем дзіцячыя гады.
10. Пісьменнік захапляўся беларускім фальклорам, пра што сведчаць і ўспаміны пісьменніка Ядвігіна Ш.: "…На кожны важнейшы, бывала, дзень — нябожчык пісаў для нас усіх — дзяцей, якую колечы камедыю, мы яе вучылі, з’язджаліся госці, і ішло прадстаўленне. Памятаю доўгія восенныя вечары…памятаю цікавыя апавяданні аб роднай бацькаўшчыне і аб далёкіх халодных краях, куды злая доля заганяе шмат людзей…"
11. П’еса "Ідылія" мае рысы розных літаратурных напрамкаў. З эпохай Асветніцтва яднае твор маральная праблематыка — магчымасць маральнага ўдасканалення і перавыхавання чалавека. А вось паказ пісьменнікам сацыяльнай гармоніі паміж багатымі і беднымі дзякуючы высакародным памкненням асвечанай асобы, ідэалізацыя рэчаіснасці, затушоўванне сацыяльных праблем яднае гэты твор з эпохай рамантызму.