Іван Пташнікаў — Пагоня

Іван Пташнікаў

Апавяданне "Пагоня" — гэта твор пра тое, як дзве воўчыя зграі пасля доўгай пагоні ўрэшце адолелі лася-адзінца і наладзілі крывавы пачастунак на яго касцях, але і самі перагрызліся каля здабычы. Ідэйны змест апавядання вызначае яго прысвячэнне — "Усяму жывому на зямлі", таму пагоня набывае сімвалічнае значэнне: так пісьменнік характарызуе тыя жорсткія, "культаўскія" часы, калі нявінны чалавек мог аказацца вінаватым, калі чалавечае жыццё нічога не каштавала і магло абарвацца кожную хвіліну. У "Пагоні" выразна чуецца і трывога мастака-гуманіста за сучаснае і будучае жыццё, якому пагражаюць войны, вялікія запасы рознага ўзбраення, страшныя па сваёй разбуральнай сіле прыродныя катаклізмы і тэхнагенныя катастрофы.

Сказать спасибо
( 2 оценки, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений