Карусь Каганец — Выйду на гару высоку…

Карусь Каганец

Выйду на гару высоку,
Пад бярозу адзіноку.
Гляну кругом, азірнуся,
На свет божы падзіўлюся.
Буду думаць дый гадаці,
Як мне гора ўкаратаці:
Чы не ўзяці ажаніцца?
Чы у людзі дзе пусціцца?
Чы ўсё на свеце забыўшы,
Чаркаю гора заліўшы,
У карчомцы мне гуляці,
Свайго веку каратаці?

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений