Карусь Каганец — Згадка пра Галубка

Карусь Каганец

Ой, ветра ж ты мой,
Ой, буйны ты мой,
Дзе ж цябе крыллі насілі?
Дзе ж ты бываў,
Да што ж ты чуваў, –
Мо быў пры магіле?
Можа пры той,
Ветру ты мой,
Дзе Галубка злажылі?

Ой, казача ты мой,
Ой, славен ты мой,
Не доўга ж ты красаваўся
За край ты свой,
А разам – і мой,
З ворагам ты спатыкаўся.
(Ды) смерць ця дасягла
(Хоч рана прыйшла)
Уражай нямецкай рукою.
Хоч не доўга жыў,
Да многа зрабіў.
(Ды) часы прайшлі з вадою…
Іншы часы – прайшлі,
Другі людзі сталі, –
Забылі ця, Галубочку.

Памяні ж ты яго,
Віцязя таго,
Хоч ты, магільны квяточку!

1893 г.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений