Ці настаўнік ты, ці вучань,
Мне не зможаш памагчы:
Колькі ў вожыка калючак,
Калі ласка, палічы.
Не палічыш ты ніколі,
Рукі да крыві паколеш.
Колькі ў вожыка калючак,
Будзеш столькі мець балючак.
Аж да слёз прагледзіш вочы
I лічыць ты не захочаш.
Колькі ж іх,
Ну, колькі будзе,
Падкажы хутчэй, бабуля.
– Можа, сто,
А можа, болей,
Не палічыш іх ніколі.
Колькі ў вожыка калючак,
Можа, скажаш ты, унучак?
I кажу я:
– Што гадаць,
Трэба ў вожыка спытаць.