Казімір Камейша — Метрабудаўцы

Казімір Камейша

Ён расце, падземны горад.
Я даўно яго прысніў.
Вось і станцыі-падземкі
Апрануліся ў граніт.

Чуеш, з грукатам сталёвым
Пад зямлёй імчыць вагон,
А за ім па рэйках рэха
Паняслося наўздагон.

Толькі ноччу на хвіліну
Колы дух перавядуць.
I другім напрамкам, новым,
Тут праходчыкі ідуць.

Дастаюць – за пядзяй пядзю –
Скамянелыя пласты,
Рассякаючы далёка
Змрок зляжалы і густы.

Новы дзень блакітным вокам
Углядаецца здаля.
Ён расце, падземны горад,
Ён жыве, падземны шлях!

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений