Пасыпаў мяккі снег,
I раніцай сама
Паклікала мяне
На вуліцу зіма.
Перш чым пайсці ў зіму,
Што я з сабой вазьму?
Найперш дастану з шафы
Я паліто і шалік.
А каб не прастудзіцца,
Надзену рукавіцы,
Махнатую вушанку
I… не забуду санкі.
Перш чым пайсці ў зіму,
Я восень абдыму
I ліст пашлю вясне:
«Прыходзь, як адпачнеш!»