Казімір Камейша — Я і цень

Казімір Камейша

Сонца узышло.
Пагодзіць.
Значыць, будзе цёплы дзень.
З хаты раніцай выходзім
Я і цень.

Аднаму пабыць ахвота,
Луг і рэчку паглядзець.
Я пакіну цень за плотам,
Сам пайшоў,
I цень ідзе.

Ні на крок не адступае,
Дый наперад забягае.

Дзень святлее,
Цень гусцее.
Многа за сялом сцяжын.
Збегчы я рашыў ад ценю.
Я бягу,
I ён бяжыць.

Ні на крок не адступае,
Дый наперад забягае.
Як ад ценю адчапіцца?
Бачу, цень не адчапіць.
Ну а што, калі спыніцца?
Я стаю,
I цень стаіць.

Не баіцца крыку, груку,
Чорны ўвесь, нібы чарэнь.
Я ўзяў кіёк у рукі –
Цень таксама кій бярэ.

Рух мой кожны паўтарае
I ступае крок у крок.
Быў такі вялікі ўранні,
Стаў маленькі, як клубок.

Не, яму не скажаш "годзе",
Як спарыш, са мной ідзе.
Так вось мы ўвесь дзень і ходзім
Я і цень.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений