Сівавусы, згорблены, я залёг між цінай
І гадамі грэюся – сплю на дне рэкі.
Твар травой аблутана, бытцам павуцінай,
Засыпаюць грудзі мне жоўтые пяскі.
Над вадой ля берага ціха сьпіць асока,
Ды лаза зялёная жаліцца-шуміць,
Хвалі ціха коцяцца і бягуць далёка, –
І усё навокала сном адвечным сьпіць.
Адказы на пытанні:
1. Аўтар паказвае Вадзяніка такім, як ён уяўляўся старажытным беларусам:
Сівавусы, згорблены, я залёг між цінай
І гадамі грэюся – сплю на дне ракі.
Твар травой аблытаны, быццам павуцінай,
Засыпаюць грудзі мне жоўтыя пяскі.
2. Мясціны, дзе жыве гаспадар ракі, таксама быццам бы жывыя:
Над вадой ля берага ціха спіць асока,
Ды лаза зялёная жаліцца-шуміць,
Хвалі ціха коцяцца і бягуць далёка…
3. Асака, лаза і хвалі быццам ажываюць у вершы. Аўтар выкарыстоўвае для гэтага метафару: асака спіць, лаза жаліцца, хвалі бягуць.
4. Верагодна Максім Багдановіч захапляўся беларускай культурай, вывучаў міфалагічныя паданні і апісанні паганскіх багоў. Гэта і паўплывала на яго творчасць, уяўленне.