Дрэвы паміраюць,
Калі перастаюць пазнаваць
Змены года
I не адгукаюцца рэхам;
Вада – калі забывае,
Куды ёй плыць,
I нікому не спатольвае смагі;
Зямля – калі перастае
Радзіць хлеб
I быць калыскай песняў;
Чалавек – калі страчвае здольнасць
Здзіўляцца і захапляцца
Жыццём.
Адказы на пытанні:
1. Верш Максіма Танка "Дрэвы паміраюць…" стымулюе нас не стаяць на месцы, мы павінны рухацца наперад, не застываць на адным месцы, нешта ствараць, рабіць, аддаваць.
2. Дрэвы паміраюць, калі не пазнаюць змен года. Вада памірае, калі ад яе няма карысці, бо яна не можа нікому даць напіцца і забывае свой накірунак. Зямля памірае, калі людзі на ёй перастаюць сеяць жыта і пець песні. Чалавек памірае, калі перастае здзіўляцца і радавацца жыццю. Пра гэта адвечнае імкненне чалавека да пазнання свету расказваецца і ў вершы.
3. Аўтар у вершы гаворыць, што чалавек памірае, калі страчвае здольнасць здзіўляцца і захапляцца жыццём. У гэтым радку прысутнічае падтэкст. Чалавек, безумоўна, фізічна не памрэ, калі перастане радавацца і здзіўляцца жыццю. Аўтар, сцвярджаючы гэта, меў на ўвазе, што "жывым", сапраўдным лічаць толькі чалавека з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Гэта чалавек, які верыць, што яму ўсё па сілах, што недасягальнага няма; верыць у перамогу дабра і змагаецца з няпраўдаю; захапляецца прыгажосцю жыцця і здольны ўбачыць у адной расінцы цэлае сонца. Толькі ён заслугоўвае звання чалавека.
4. Верш утрымлівае ў сабе ёмкія, кароткія афарыстычныя выказванні:
"…Дрэвы паміраюць, Калі перастаюць пазнаваць Змены года"
"Зямля – калі перастае Радзіць хлеб I быць калыскай песняў;
Чалавек – калі страчвае здольнасць Здзіўляцца і захапляцца Жыццём."
У гэтых радках няма рыфмы, але словы звонам адгукваюцца ў сэрцы, а глыбокія і адначасова кароткія па форме выказванні ўтрымліваюць у сабе філасофскі сэнс, мудрасць існавання.
5. Твор "Дрэвы паміраюць" – свабодны верш, знешне ён і падобны на звычайны, пішацца ў слупок, кароткімі адрэзкамі, радкамі, але не мае рыфмы і строгага рытму, мова яго нагадвае празаічную. Са звычайным вершам яго яднае глыбокі сэнс выказванняў, афарыстычнасць мовы (падтэкст).
"Вада – калі забывае, Куды ёй плыць, I нікому не спатольвае смагі;"
Кожнае з выказванняў мае глыбокі філасофскі сэнс, які перададзены ў вельмі сціслай форме.
"Чалавек – калі страчвае здольнасць Здзіўляцца і захапляцца Жыццём."
7. Верш М. Танка "Дрэвы паміраюць…" вельмі падобны да верша Янкі Сіпакова "Спяць у снарадах…" па сваёй глыбіні закранутых праблем чалавецтва, па сваім жанры – гэта лірычныя вершы ў прозе, у іх адсутнічае рытм і рыфма.