Міхась Лынькоў — Над Бугам

Міхась Лынькоў

  Апавяданне "Над Бугам" (1926) прысвечана барацьбе Чырвонай Арміі з белапалякамі. Чырвонаармейцы рыхтуюцца да ранішняга наступлення, у выніку якога яны павінны авалодаць процілеглым берагам Буга, дзе акапаўся вораг. Рыхтуюцца да гэтай бітвы і Васька Шкетаў з Ванькам Разанскім.
  Васька Шкетаў — чалавек без біяграфіі, які не памятае ні бацькоў, ні родных, ні сяброў. Мінулае яго — страшны сон, нейкае непаразуменне. Працаваў падкухарам у тракціры. Быў басяком, злодзеем, задзірыстым буянам, якога не хацелі лічыць за чалавека. У пошуках шчасця ён пайшоў у Чырвоную Армію, стаў салдатам.
  Васька Разанскі — патомны разанскі селянін, які пайшоў на вайну, пакінуўшы дома жонку і чатырох дзяцей. Ён сумуе "аб каласах жытніх на сваёй паласе", "аб дзецях-румзах, аб жонцы".
  Бераг быў узяты чырвонаармейцамі. Смяротна паранены у баі, Васька Шкетаў перажывае пачуццё радасці ад таго, што вораг разбіты. Паміраючы, ён шэпча:"Эх, позна, позна, і так рана, рана…". У гэтых словах — шкаданне, што яго шчаслівае жыццё прыйшло позна і што так рана трэба паміраць. Паміраючы ад ран Ванька Разанскі ужо думае не пра салдацкі мяшок, а пра свой "непераможны полк", пра які ён з пачуццём гордасці гаворыць у перадсмяротным пісьме жонцы Алене.
  Міхась Лынькоў, адлюстроўваючы напружаную барацьбу за новы лад, паказвае перавыхаванне чалавека ў агні грамадзянскай вайны. Героі апавядання "Над Бугам" рознымі шляхамі прыйшлі ў Чырвоную Армію, і ў працэсе змагання з белапалякамі яны становяцца новымі людзьмі, аддаюць сваё жыццё за справу вызвалення працоўнага чалавека.

Сказать спасибо
( 2 оценки, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений