Міхась Зарэцкі — Мар’я

Міхась Зарэцкі

  Мар’ю гвалтам бацькі выдалі замуж за непрыгожага, нават агіднага знешне і ўнутрана Ягора («У гэты час падышоў гаспадар. Гэта быў маленькі, гарбаты і кудлаты чалавечак. Пад бялясым, таемным светам месяца ён выдаваў нейкім казачным страшыдлам»). Муж прымусіў маладую жанчыну задушыць дзіця, народжанае ад каханага, Андрэя. Жанчына да сустрэчы з Ляксандрам жыла з вялікай душэўнай пакутай. Воінскую часць пераводзяць у іншае месца. Мар’я старэйшая за Ляксандру, таму адмаўляецца застацца з ім. Яна чакае дзіця ад Ляксандры і ўпэўнена, што зможа на гэты раз абараніць яго.
  Апавяданне заканчваецца шматкроп’ем. «А за ротай ішоў з гуртам нестраявых Ляксандра. Ішоў панура, сагнуўшыся. Маленькі, хударлявы, недалужны. Упяўся вачмі ў зямлю і нічога не прыкмячае. Ідзе і думае якуюсь глыбокую думку. Як праходзілі міма Ягорава саду, зірнуў туды, але ўбачыў толькі нерухомыя дрэвы, пасыпаныя шэранню, ды скрывеўшую, ускалмачаную будку. Не прыкмеціў, што за парканам стаяла Мар’я… Стаяла і глядзела на яго, праводзіла ўпартым, напружаным поглядам, быццам хацела захаваць яго вобраз у сваёй душы. І ў гэтым яе поглядзе адбівалася непамерная, адчайная туга, туга чалавека, ад каторага адрываюць усё роднае, блізкае, дарагое.
Прайшлі… выйшлі з вузкіх вясковых вуліц у шырокі абшар бяскрайняга поля. А Мар’я ўсё стаяла адна сярод апусцелага змярцвелага саду… Здалёк даносілася ўсё далеючая, заміраючая песня:

    …Не паспела сына пятага аддаць,
    Як вярнуўся той стралковы полк назад…

Ці вернецца калі, ці не?..»
  Глыбокім разуменнем унутранага свету чалавека, настраёвасцю вылучаецца апавяданнене «Мар’я» (адно з лепшых у ранняй творчасці). Узнаўляецца гісторыя позняга кахання. Паказваецца душэўнае адраджэнне жанчыны.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений