Як ціха яблыні шумяць
у нашым садзе,
мы адвячоркам ля акна
з табой прысядзем,
пачну расказваць пра сябе, –
табе цікава,
а мне лавіць бы на сябе
пагляд ласкавы.
Жаночы лес – няпросты лес,
я гэта знаю,
удосталь смеху, ўдосталь слёз
усё прымаю,
да сэрца блізка не бяры
мае нягоды,
яшчэ спяваюць салаўі
мне цераз годы.
Як ціха яблыні шумяць
у нашым садзе,
давай жа, мама, ля акна
з табой прысядзем,
цень адвячоркавы, густы
на шыбку ляжа,
табе пра тое, што утаю,
вясна дакажа…
1981