Рыгор Крушына — Маўклівая мэта

Рыгор Крушына

Мастацтва мне мерка маралi,
Маўклiвая мэта мая:
Мне мары мiраж малявалi —
Мiжземнае мора, маяк…
Магла маладосьць мудрагелiць,
Мадэрнiчаць, мову мяздрыць,
Макухай малочных мяцелiц
Малое мясьцi, матлашыць.
Мая менавiта мясьцiна —
Мядовы мятлiцаў мурог.
Манерыцца мiла малiна,
Марошкаю моршчыцца мох.
Мастацтва мне мерка маралi,
Маўклiвая мэта мая.
Мне мары маркотна мiргалi:
Мiнулае — мiрсьць матыля.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений