Там, на пякельным таку, дзе цапамі малоцяць галовы…

Алесь Салавей

…сцелюць галовы, як снапы,
малоцяць цапамі сталёвымі,
на таку жыццё кладуць,
веюць душу ад цела.

«Слова аб палку Ігаравым»

Там, на пякельным таку, дзе цапамі малоцяць галовы,
веюць ад цела душу, поле ўсцілаюць касцьмі,
моцна трымаюць свой сцяг непакорныя ўнукі Усяслава,
падае збіты адзін — іншы змяняе яго.

Думаеш, воража, змыць непахісную славу крывёю?
Высям бязмежным раўню ейнай крывёй замуціць?
Колькі жыццё ні тапчы — не ўзнясешся да ясных сузор’яў,
колькі ўгару ні сягай — высяў табе не таптаць.

1939

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 1 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений