Цётка — Гутарка асота з крапівою

Цётка (Алаіза Пашкевіч)

  – Што ты патыкаўся са мною? – крычала крапіва асоту: – Ці я табе раўня? Нічога ты не робіш; ніхто цябе не знае; ветраеш недзе ў полі сярод аўсоў. Вот я так увіхаюся: таго крапіва пацалуе, хто крапіву згатуе. Кожны крапіву знае, кожны спамінае, на кожным падворку расту я. Глядзь! ужо аж да прызбаў падпаўзла.
  – Як жа, – адазваўся стары асот, – я расту далей, бачаць мяне людзі радзей, але мусіць мае шпількі дык даўжэй помняць ад крапіўкі.
  Якраз на той час падслухала іх гутарку малая Марута і кажаць:
  – Не хваліцеся: абое вы рабое! Матулька казала, што вас абодвух з карэннем выдзярэ.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 1 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений