Творчасць Адама Гурыновіча

Адам Гурыновіч

   Як беларускі дзеяч і паэт Адам Гурыновіч сфарміраваўся пад уплывам народніцкага "Гомана" і творчасці Францішка Багушэвіча. Пэўны ўплыў на яго мелі таксама традыцыі паўстання 1863 года, ідэі Кастуся Каліноўскага (сярод забраных паліцыяй папер былі нататкі, звязаныя з паўстаннем 1863 года). 
Адам Гурыновіч пісаў на трох мовах – беларускай, рускай і ўкраінскай. Беларускія вершы былі ўпершыню надрукаваны ў 1921 годзе. Значная частка твораў (восем сшыткаў) згубіліся ў паліцэйскіх архівах, іншыя знішчыў брат пасля арышту паэта.
   Пад уздзеяннем марксісцкай тэорыі ў поглядах Адама Гурыновіча знайшлі далейшае развіццё рэвалюцыйна-дэмакратычныя, народніцкія ідэі. У гісторыю роднай літаратуры Гурыновіч увайшоў як паэт-рэвалюцыянер, адзін з пачынальнікаў грамадзянскай лірыкі, пясняр народнай нядолі, які заклікаў да рашучай барацьбы самаўладствам, першы з беларускіх літаратараў звярнуўся да рабочай тэмы. Напрыклад, у няскончаным вершаваным апавяданні "На фабрыцы" ўпершыню паказваюцца будні рабочых і праводзіцца думка, што іх жыццё нічым не адрозніваецца ад цяжкага сялянскага і нават горшае. Асноўныя вобразы і матывы паўтараюцца ў вершах Гурыновіча на розных мовах. Паэт стварыў вобраз рэвалюцыянера, які ўсе сілы аддае барацьбе за вызваленне працоўнага люду ("Как мало тех", "Не той моцны" (на польскай мове). Вобраз беларускага народа ствараецца ў вершах на беларускай мове, у якіх гаворыцца пра цяжкае і бяспраўнае жыццё беларускага селяніна ("Перш душылі панны…", "Што за звук ды так громка раздаўся…", які пераклікаецца з някрасаўскім "Размышлением у параднага подъезда").
   У творах Адама Гурыновіча спалучаюцца адкрытая грамадзянскасць, публіцыстычнасць і лірызм. Тэматычны і жанрава-стылявы дыяпазон яго паэзіі даволі шырокі: трыбунна-публіцыстычныя ("Што ты спіш, мужычок…", "Перш душылі паны…"), сатырычныя ("Звярынец" – перайманне ананімнага верша "Тэатр"), пейзажныя ("Вясна"), фальклорна-песенныя ("Да жніва", "Бор"), дыдактычныя творы ("Раз у Зольках, у дзярэўні…"), вершы-медытацыі ("Сцямнела на дворы і ціха кругом…"), сюжэтныя апавяданні, блізкія да балад ("Месца нячыстае"). Плённай была таксама спроба пісьменніка ў перакладах польскіх, рускіх, украінскіх аўтараў. Пераклаў на беларускую мову асобныя творы А. Пушкіна, І. Крылова, М. Някрасава, А. Талстога, Адама Міцкевіча, Элізы Ажэшкі, Яна Каспровіча, Івана Франко.
   А. Лойка называе Адама Гурыновіча "больш прадвесцем, чым з’явай" беларускай літаратуры. Тым не менш значэнне яго вялікае: ён адкрыў новыя тэмы нацыянальнай паэзіі (тэму рабочых); народна-песеннымі стылізацыямі паказваў неабходнасць асваення фальклору для плённага развіцця беларускай паэзіі, у чым папярэджваў працу Максіма Багдановіча; сваімі перакладамі пашыраў ідэйна-тэматычныя і жанрава-стылявыя абсягі беларускай паэзіі, імкнуўся ўзняць яе да ўзроўню развітых суседніх літаратур. Акрамя таго Адам Гурыновіч з’яўляецца адным з пачынальнікаў беларускай дзіцячай паэзіі ("Каток", "Рыбак"). 

Сказать спасибо
( 2 оценки, среднее 1.5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений