Уладзімір Караткевіч — Кніганошы — ГДЗ

Уладзімір Караткевіч

  1. Пачынаецца твор радкамі: "… у яловым — душу д’яблу прадаваць. Гэта быў яловы лес". З яловым лесам людзі звязваюць усялякія няшчасці. Нават у казках нячыстая сіла водзіцца ў яловых лясах. Аўтар, пачынаючы свой твор такім народным выслоўем, хацеў падкрэсліць, што і ў гэтым яловым лесе трэба чакаць бяды.
  2. Падзеі ў творы адбываюцца на пагранічным кардоне недалёка ад мяжы з Прусіяй у той час.. калі "нейкія людзі, у парыве сыноўняй удзячнасці, кінулі дзве бомбы ў цара-вызваліцеля".
  3. Раней людзям таксама забаранялі хадзіць за мяжу да сваякоў ці па нейкай іншай патрэбе. Але людзі хадзілі "на хрэсьбіны ці на вяселле". На кардоне тады на гэта не звярталі асаблівай увагі, але становішча змянілася пасля забойства цара.
  4. Падбухторшчыкі баламуцілі народ супраць цара, і ўлада вырашыла, што прапагандысты, каб прапаведаваць свае ідэі, перапраўляюць забароненую літаратуру ці крамолу праз мяжу ў корабах кніганошаў.
  Гэтыя крамольныя кнігі ўжо з’явіліся і былі " надрукаваны то лацінкай, то грамадзянскай кірыліцай, і ўжо ў самой гэтай падвойнасці было нешта такое, што насцярожвала і палохала". Крамолай лічылі і тутэйшыя кнігі, і тутэйшую гаворку, на іх таксама была накладзена афіцыйная забарона.
Нават выгляд гэтых кніг палохаў, бо "у іхняй паперы, у самім гучанні іхніх слоў было адценне крамолы. Небяспечнай. Зацятай".
  5. Вольке паходзіў з "быкаўскіх немцаў" і быў сасланы на кардон "за непрыстойныя нават для афіцэра папойкі і гульню ў карты". Знешне ён быў падобны на рыцарскага збраяносца, але з усмешкай "грэшнага анёла", якая часам знікала, і тады твар яго "быў, як у збраяносца, які падае рыцару кінжал, каб той дабіў параненага ворага". Па яго загаду кніганош "лавілі і нават абстрэльвалі". Паручнік быў зацікаўлены асабіста, каб як мага больш злавіць гэтых людзей. Ён, па-першае, хацеў выслужыцца і пакінуць гэтае глухое месца. Па-другое, за кожнага злоўленага кантрабандыста плацілі, а ён, прагульваючы ўсе грошы ў карты, увесь час меў у іх патрэбу.
  Сялян Вольке лічыў дзікунамі і вандаламі, якіх трэба "знішчаць…, як сабак". У адносінах паручніка да мясцовых жыхароў была толькі пагарда і непрыняцце.
  Падначаленыя салдаты з пагранічнай варты добра разумелі характар свайго камандзіра і "адзываліся аб ім у іранічным ключы".
  6. Дзевятнаццацігадовы прапаршчык Алег Буткевіч быў сынам аканома і яму даводзілася "рабіць кар’еру і дакладна выконваць загады. Не дазваляючы сабе разважанняў нават над самымі бязглуздымі". Буткевіч склаў для сябе жыццёвую праграму: подзвіг і каханне.
  З усёй юнацкай гарачнасцю ён марыў "аб вайне ці нават проста аб подзвігу, які прымусіць усіх гаварыць пра яго, зробіць яго спачатку паручнікам, потым капітанам, а там і… дасць яму арміі". I таму ён выконваў загады, чакаў подзвігу і марыў пра рамантычнае каханне з дачкой багатага пана або з сялянскай дзяўчынай. Гэта частка жыццёвай праграмы пачала здзяйсняцца, бо прапаршчык ужо сустрэў прывабную сялянскую дзяўчыну, якая "падыходзіла для будучай рамантычнай гісторыі".
  Паміж прапаршчыкам і паручнікам склаліся толькі службовыя ўзаемаадносіны, сяброўства не было, бо вельмі ўжо яны былі рознымі: рамантык Буткевіч і цынічны Вольке.
  7. Малодшага сына Кірылы Тураўца забіў Вольке, калі кніганошы выйшлі на засаду. Хлопец быў зусім яшчэ "малады, бялявы, валасы хвалістыя". Ён нават не зразумеў у хвіліну смерці, што здарылася, бо на яго мёртвым твары захаваўся "выраз здзіўлення".
  Мёртвага хлопца палажылі ля валаснога праўлення, каб людзі пазналі яго. Людзі падыходзілі, некаторыя доўга разглядалі твар, але імя не назваў ніводзін. Гэта была змова маўчання, маўклівы папрок уладзе.
  8. У час гутаркі з Тураўцам адчуў Буткевіч усю правату яго слоў пра сялян, пра тое, што "у кнізе няма граху". Назіраючы за Карчом, які расказваў пра кнігі, заўважыў Буткевіч, "як непазнавальна змяніўся, стаў амаль пяшчотным твар кніганошы". Здзіўляла яго "наіўная веліч, якой, пэўна, вызначаліся прарокі".
  9. Кірыла Туравец быў самым славутым з усіх кніганошаў. Гадоў было яму пад шэсцьдзесят, сам "кашчавы і яшчэ даволі дужы". На ўзрост указвала галава "сівая, як дзьмухаўка", ды "выцвілыя сінія вочы". Звярталі на сябе ўвагу і ногі, вельмі "вялікія і пляскатыя" нібы знарок Бог даў такія, каб нячутна хадзіць па лесе. Усё жыццё, як і яго бацька, ён насіў кнігі. Гэта быў яго хлеб, гэтаму вучыў ён і сына. Неадукаваны, ён быў па-мужыцку мудрым, ўмеў добра разбірацца ў людзях. У апошнія хвіліны свайго жыцця трымаўся спакойна і мужна прыняў пакутніцкую смерць, выбраўшы замест турмы стромкі і глыбокі абрыў. Стары разбіўся аб валун, кораб разваліўся. Падаючыя кнігі аўтар параўноўвае з галубамі і лебедзямі.
  10. Гануся, дачка Тураўца, была прыгажуняй: "сінявокая, ціхая, сціплая, але ў кожным руху стрыманая сіла".
  Яе адносіны да Алега Буткевіча змяніліся пасля смерці брата.
  Ад агня захаплення, з якім раней глядзела яна на хлопца, застаўся толькі водсвіт, калі пытала яна: "Страляеце? Як жа гэта вы?". У гэтыя хвіліны ў вачах яе "былі слёзы не слёзы, а так нешта накшталт безнадзейнага развітання з нечым дарагім".
  Тая стрыманая сіла, якую адчуў Буткевіч у дзяўчыне, не дазволіла ёй заплакаць над забітым братам, бо "гонару многа яшчэ перад вамі плакаць".
  Захапленне змянілася халоднай пагардай. Нават гневу не было ў вачах, калі яна паказала на сірот і паведаміла, што будзе іх гадаваць. "Губы яе задрыжалі.
  — Ідзі адсюль. Духу каб твайго не было. — Яна горка ўсміхнулася. — Падумала была я, ды хутка раздумала… Ідзі, рабі сваю справу".
  11. Сустрэча з сям’ёй Тураўцаў змяніла Алега Буткевіча. Яна прымусіла раз і назаўсёды перагледзець яго жыццёвую праграму. Пазнаёміўшыся з "адной крамольнай кнігай", прапаршчык вырашыў падаць у адстаўку. (Ён не хацеў і не мог больш служыць у арміі, якая "займаецца тым, што ловіць людзей і забівае іх за малітоўнікі".

Сказать спасибо
( 5 оценок, среднее 4.2 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений