Не я пяю — народ Божы.
Даў мне ў песні лад прыгожы,
Бо на сэрцы маю путы
I з народам імі скуты.
З ім я зліўся з добрай волі,
Чы то ў долі, чы ў нядолі,
Чы гдзе гора абзавецца,
Як асіна, грудзь трасецца.
Чы пра радасць чую весці,
Усё у грудзь хаваю гдзесьці.
Мне гаворыць вёска, хата,
Мне гаворыць сэрца брата,
Рад збіраю, што пачую,
У грудзі сваёй нашу я,
Аж, як траўка на кургане,
Яно ўзыйдзе — песняй стане.
1844