Нас пяцёра ў нашым доме –
Дружбакоў усім вядомых.
Толькі дом не знае наш;
Мы — касмічны экіпаж!
Компас ёсць. I ёсць ракета
Змайстравалі пад сакрэтам.
I цяпер бы самы раз
Нам адправіцца на Марс.
Ды шкада, што ён далёка –
Пэўна спознімся на ўрокі.
I, глядзі, яшчэ ў прыдачу
Тройкі ў дзённіках заскачуць…
А таму з прычыны гэтай
Пераносім старт на лета.
Пачакай, дзядуля Марс, –
Дай закончыць першы клас!