Пачула маці, што Антук яе плача, – хлопчык быў ужо сямігодка, крумяненькі, – выскачыла ў панадворак і пытае:
– Чаго ты, сынок?
– Певень на нагу наступіў!
– То што ж за бяда: певень не конь, нагі табе не скалечыў.
– Ага, не скалечыў, а як пад старасць, то й гэта адгукнецца.
1923