Віктар Казько — Суд у Слабадзе

Віктар Казько

  У цэнтры твора "Суд у Слабадзе" — трагічны лёс падлетка Колькі Лецечкі. Трагічнасць лёсу хлопчыка абумовіла вайна, страшная і жорсткая, ахвярай якой стане і Колька. У час вайны яго, як і некаторых іншых дзяцей, змясцілі ў фашысцкі дзетдом і зрабілі донарам для нямецкіх салдат. Перажыўшы вайну, дзеці рабіліся інвалідамі і заўчасна паміралі.
  Кульмінацыя аповесці — сцэны суда над карнікамі. Хлопец, які таксама ўдзельнічаў у гэтым судзе, нібы зноў вярнуўся ў вайну, якую ўжо забыў. Ён пачынае ўспамінаць пра ўсё, што бачыў у тыя часы: пакуты, здзекі, кроў, смерць. Сцэна дарогі, якая скрозь была ўсцелена мёртвымі людзьмі, па целах якіх ішлі машыны, — адна з самых страшных у сусветнай антываеннай літаратуры. Усе гэтыя перажыванні становяцца невыноснымі для Лецечкі. Яго сэрца разрывае боль, нянавісць, але ён не хоча жыць у нянавісці, ён хоча, каб людзі па-добраму ставіліся адзін да аднаго, марыць пра вялікі вольны свет, у які хутка выйдзе з дзетдома. Але перажыванні, звязаныя з судом, са зваротам у балючую памяць, не праходзяць для яго бясследна. Ён памірае, стаўшы яшчэ адной бязвіннай ахвярай жудаснай вайны.
  Галоўная праблема, як сведчыць назва аповесці, — гэта суд над карнікамі, якія пры жыцці ўжо сталі мерцвякамі, бо адступілі ад нормаў паводзін, якімі павінны кіравацца людзі. Гэта нелюдзі, якім няма патрэбы жыць на свеце. I ўжо важны не той прысуд, які будзе вынесены, а што з яго вынікае. Карнікі сваімі паводзінамі на судзе так і не наблізіліся да прызнання сваёй віны, да неабходнасці асудзіць саміх сябе за злачынствы, пакаяцца за свае нечуваныя грахі. Кожны з іх "выкручваўся, хітраваў, поўзаў, вытаргоўваў сваё жыццё… ". Ідэйны змест твора ў тым, каб вынесці прысуд вайне і фашызму, які знішчыў мільёны людзей, асудзіць тых нелюдзяў, што развязваюць войны, ахвярамі якіх становяцца шматпакутныя дзеці ваеннага часу, такія, як Коля Лецечка.
  Аповесць "Суд у Слабадзе"— гэта прысуд той страшнай вайне, якая забрала мільёны чалавечых жыццяў і якая не павінна паўтарыцца.

Сказать спасибо
( 5 оценок, среднее 2.2 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений