Ян Чачот — Развітанне Касцюшкі з Юліяй

Ян Чачот

1
А калі паедзеш, дык бывай,
Пра маё каханне ўспамінай!
Ты ў чужых краінах будзеш жыць,
Я цябе няспынна буду сніць.

2
А калі паеду, з Богам будзь,
Пра маё каханне не забудзь.
У якіх краінах мне б ні быць,
Юліяй адзінай буду жыць.

3
Хоць разлучыць, можа, доля нас,
Любасць пераможа нават час.
Ты ў чужых краінах будзеш жыць,
Я цябе няспынна буду сніць.

4
Гэта падарожжа ў дальні край,
Дык навек мне, можа, ад’ю дай!
Мо я не вярнуся з даляў тых,
Дай зары нап’юся з воч тваіх.

5
О мая заранка! Як мне быць?
Рана ў сэрцы, рана. Так баліць!
Зараз ад’язджаю. З Богам будзь.
Любая… Кахаю… Не забудзь…

6
Ты ўжо ад’язджаеш — ах, бывай.
Пра маё каханне ўспамінай!
Ты ў чужых краінах будзеш жыць,
Я цябе няспынна буду сніць.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений