Янка Журба — За вучобу!

Янка Журба

Вецер шастае наўкола,
Спеў заводзіць у бары.
Зазвініць сягоння школа
Галасамі дзетвары.

Адпачылі мы на славу;
Шчасным быў наш летні час:
I на рэчку і ў дуброву
Вандравалі мы не раз.

Сёння ранак ціхі, ясны;
Свежасць ён нясе палям.
Сёння першы дзень вучобы,
Час ісці у школу нам.

Залацістай раніцою
У клас мы радасна ідзём.
Там утульна, светла, чыста;
Школа – наш любімы дом.

Там ужо шумяць рабяты,
I чакаюць кнігі нас.
Свежых сіл у нас багата, –
За вучобу ўзяцца час!

Сказать спасибо
( 6 оценок, среднее 2.83 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений