Змітрок Бядуля — Гаспадарка

Змітрок Бядуля

У куце сядзіць мядзведзь,
Хустку вышывае,
А лісічка невялічка
Хатку прыбірае.

А каток пячэ аладікі,
Маслам залівае,
На тапчане мышанятка
Есці памагае.

А сабачка ўе вяроўкі – 
Пугу для хлапчыны
Дзяцел-бондар на начоўкі
Длубае асіну.

Казёл лапці папраўляе,
Скуратом мацуе,
На акенцы павучочак
Кросенкі рыхтуе.

Сказать спасибо
( 3 оценки, среднее 2.67 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений