Змітрок Бядуля — Раніца ў вёсцы

Змітрок Бядуля

  Мільёнамі агеньчыкаў зіхаціць маладое сонейка ў роснай мураве, у зялёнай лістоце дрэў і кустоў. Зусім хутка яно распаўзецца сваім жоўта-чырвоным колерам па ўсім наваколлі і прынясе людзям сонечны і цёплы дзянёк. А зараз яшчэ даволі прахладна. Можна загартаваць свае ногі ў халоднай расе, падыхаць сапраўднай вільгаццю, што сабралася на лісціках бяроз, бэзу і іншай расліннасці. Не так ужо і хутка набірае моц сонейка. Чым вышэй яно ўздымаецца на блакіце нябёс, тым мацней і ярчэй ззяе. Таму прырода абуджаецца паступова. Паціху прачынаецца і вёска. Там-сям грукне клямка дзвярэй, часцей данясецца брэх сабак, дзесьці заскрыпіць ручка калодзежа і гучна пальецца сцюдзёная вада ў вядро.
  Алёна заўсёды першая імчалася да калодзежа па ваду. Дзяўчыне здавалася, што менавіта з першага пасля доўгай ночы вядра вада самая чыстая і смачная, толькі такая вада прыдасць сілы і бадзёрасці. Яна хутка апускала вядро, з усёй сілы налягала на жалезную ручку і з усмешкай на твары даставала з глыбокага калодзежа вядро з вадой. Першае, што рабіла Алёна, — гучна пацягвала губамі вадзіцу, прылёгшы грудзьмі на край вядзерца, трымала ў роце некалькі хвілін, нібы смакавала, а пасля паціху адпускала са словамі: «Ну, пайшла». У такі момант дзяўчыну ўсякі раз заставаў вясковы старшыня, які таксама спяшаўся, толькі не па ваду, а ў будынак калгаса, дзе яго ўжо чакалі людзі.
  У дварах чуваць галасы хатняй жывёлы і птушак, брынчаць калёсы падвод па вясковай дарозе, дзесьці непадалёку загуў трактар…
  Не спяць доўга ў вёсцы. Працы тут — хоць адбаўляй. А ўсё зрабіць патрэбна, добра зрабіць.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений