Змітрок Бядуля — Вясной

Змітрок Бядуля

Грэе сонца, свеціць сонца,
Пахнуць кветкі і трава.
Радасць, радасць, гул бясконца,
Скачуць жабы – ква-ква-ква!

Птушкі-грайкі вядуць гулі
На бярозавым суку.
Кліча ў поле птах-зязюля,
Кліча зычна – ку-ку ку!

Шэпчуць дрэвы. Грае рэчка.
Квокчуць куры на дварэ.
Скок і скок на луг авечка.
Брыкне, мэкне – мэ-мэ-мэ!

Матылёчак, як вясёлка,
Мігаціць пад гул і шум,
Над мядочкам звоніць пчолка,
Баіць байкі – зум-зум-зум!

Як жывыя – гай, шнурочкі.
Грае, ззяе ўся зямля.
А хлапчына на лужочку
У свісцёлку – тра-ля-ля!

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений