Папараць

Пераказы і дыктанты

  Цяжка знайсці іншую такую звычайную і някідкую на выгляд расліну, як папараць, якой, тым не менш, прысвечана столькі твораў літаратуры і мастацтва. Яна не раз згадвалася ў творах Янкі Купалы, Уладзіміра Караткевіча і многіх іншых вядомых беларускіх майстроў слова.
 Пра папараць існуе легенда ў беларускай міфалогіі. Нашы далёкія продкі верылі, што ў ноч на Купалле папараць расцвітае і той, хто знойдзе папараць-кветку, набудзе незвычайны дар – ведаць пра ўсё на свеце. Але самае галоўнае, што такі чалавек зможа даведацца, дзе схаваны ўсе зямныя скарбы і як іх адшукаць. У Беларусі вядома дваццаць пяць відаў папараці. Сем з іх занесены ў Чырвоную кнігу. Значыць, існуе пагроза, што яны могуць знікнуць з нашай зямлі. Няхай сабе сучасная папараць і не зусім падобная да сваіх далёкіх продкаў, усё ж прыемна думаць у лесе, што перад табой расліна, чый род на нашай планеце існуе сотні мільёнаў гадоў.
(143 словы)

Паводле А. Бадака.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений