Родны куточак

Пераказы і дыктанты

  Калісьці даўно дзед павёў мяне ў музей. Гэта быў той самы замак Ізяслава, гістарычны сімвал Заслаўя. Наведаць белы будынак з вежай наверсе было маёй вялікай марай.
 Калі апынуліся на верхняй пляцоўцы, перад намі адкрыўся цудоўны краявід. Здавалася, ты лунаеш высока-высока на лёгкіх крылах, а ўсё цела напаўняецца бадзёрасцю, радасцю жыцця.
 Якой прыгожай выглядае наша зямля з вышыні птушынага палёту! Ходзячы па лесе ў пошуках грыбоў, не заўсёды заўважаеш непаўторнасць старога волата-дуба, прыгажосць крэпенькага баравічка. Палёт кнігаўкі над лугам нагадвае дзяцінства, высокую траву на поплаве, мяне самога сярод гэтай травы. А што можа быць смачнейшым за малако з акрайцам свежага хлеба і толькі што сабранымі чарніцамі? З чым, нарэшце, можна параўнаць смакату сцюдзёнай вады з крыніцы?
 I вось тады, любуючыся прыгажосцю майго Заслаўя, усяго наваколля, я падумаў пра неабходнасць для кожнага чалавека шанаваць родны куточак, ганарыцца нашай Беларуссю.
(139 слоў)

Паводле Д. Пятровіча.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений