Сапёр

Пераказы і дыктанты

  Ён быў не проста салдатам. Ён быў сапёрам. Любая салдацкая служба нялёгкая, а сапёрская самая цяжкая і небяспечная. Вялікую смеласць і мужнасць павінен мець сапёр. А яшчэ – моцныя нервы і ўмелыя рукі. Не павінен памыляцца сапёр, бо памылка яго вартая жыцця. Нездарма кажуць: сапёр памыляецца адзін раз.
 Сотні, а можа, і тысячы мін абясшкодзіў сапёр сваімі рукамі, мосцячы доўгую дарогу да Дня Перамогі.
 Салдат думаў, што служба яго ўжо скончылася. Ён прыехаў дадому, спадзеючыся, што будзе араць зямлю, касіць траву, жаць збажыну. Але дома чакала бяда. На варожай міне, што засталася ў зямлі, падарваўся яго сын-падлетак. I не толькі яго сын. Уся зямля была ўсеяна мінамі, бомбамі і снарадамі – гэтым жахлівым насеннем вайны. I падрываліся на іх дарослыя, дзеці, звяры. I салдат зноў апрануў шынель.
(126 слоў)

Паводле М. Гіля.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений