Сувеніры

Пераказы і дыктанты

  Слоніка з сандалавага дрэва падарыў мне ў паўднёвай Індыі Святаслаў Мікалаевіч Рэрых. Сказаўшы пры гэтым, што чым даражэйшы госць, тым меншы павінен быць слонік, бо звычай такі. Мой маленькі, але бываюць і меншыя. Аднак пра радасць знаёмства з абаяльным чалавекам, выдатным мастаком і сынам вялікага мастака мой слонік гаворыць мне многа.
 Русалачку, што самотна, журботна сядзіць на ўзбярэжным валуне, я купіў у адным з падарожжаў сам. І яна мне нагадвае не толькі пра збольшага ўбачаную Данію, яе раскошны Капенгаген, але і пра шчасце майго дзіцячага захаплення казкамі Андэрсена.
 Ярка-стракаты гліняны пеўнік прывезены з Партугаліі. З гэтым сімвалічным пеўнікам ва ўспамінах стаіць дарога берагам акіяна, пальмы з соснамі ўперамешку, а пад імі, у сонцы, зусім ужо нечакана, зусім па-нашаму расквітнелы верас. Нават здаецца часамі, што пеўнік калі-небудзь возьме ды, нарэшце, кукарэкне.
(131 слова)

Паводле Я. Брыля.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 1 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений