У Купалаўскім парку

Пераказы і дыктанты

  Утульным і цяністым улетку, заснежаным узімку выглядае парк імя Янкі Купалы. На месцы гэтага парку былі кварталы драўляных дамоў. Усё гэта згарэла ў першыя дні вайны. Згарэў дом, дзе жыў наш народны пясняр. Згарэлі амаль усе яго рукапісы. Засталася адна таполя, што вартавала ўваход у двор Купалавага дома. Пасля вайны яна павалілася ад ветру, а ад жывых каранёў вырасла новае дрэва. Каля яго збудавана двухпавярховая камяніца. Гэта Літаратурны музей Янкі Купалы.
 Крыху воддаль размешчаны фантан «Купалінка». Як жывыя, хоць і з бронзы, сядзяць на беразе азярца дзве дзяўчыны, плятуць вяночкі з кветак, апускаюць іх на ваду.
 Аднак жа пройдземся яшчэ крыху, каб сустрэцца з самім Янкам Купалам. Вось невялікі курганок, а на ім, ахінуўшыся плашчом, стаіць пясняр. Унізе бруіць крынічка, выбіваючыся з-пад вялізнай папараць-кветкі. Купала ж з горда ўзнятай галавой як бы кідае свой пранікнёны позірк да сонца, да зор.
(143 словы)

Паводле У. Юрэвіча.

Сказать спасибо
( 5 оценок, среднее 4.6 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений