Усё нова і свежа

Пераказы і дыктанты

  Без канца можна ехаць па прасёлкавых дарогах і ніколі не пераставаць любавацца ўсім наваколлем. Мінулася невялічкае азярцо, што краем падступіла да самай дарогі. Па нізкім травяністым беразе вузенькая сцежачка вяла да прымкнутага чоўна. Пасля пацягнуўся шырокі поплаў з тою празрыстаю сінню далечы, ад якой замірае сэрца. Кіламетры праз тры пачаўся лес, і тут адразу стала спакойна і ціха. Можа, таму беларускі чалавек прывык да роздуму і жыццёвай разважлівасці, што спрадвеку знаўся з лясамі. Прырода ўмее гаварыць і ствараць настрой і лагоду, толькі трэба ўмець яе слухаць. Як у люстэрка, глядзішся ты ў прыроду і бярэш ад яе і душэўнасць, і ласку, і мудрасць. Мабыць, падглядаючы так, пісаў Якуб Колас свае казкі жыцця, сабраўшы ў гэтых абразках глыбіню народнай душы.
 Здаецца, усё адны і тыя ж то сосны з чырвонымі гонкімі стваламі, то падлесак з кустамі арэшніку ці чаромхі, а глядзіш і глядзіш, як мінаецца ён, і кожны раз усё нова, і свежа, і хораша.
 Машына імчыць, гудзе, адкрываючы на кожным павароце ўсё новыя і новыя дзівы.
(170 слоў)

Паводле Я. Скрыгана.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 2 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений