Пераказ Хлеб паводле Я. Сіпакова

Пераказы і дыктанты

Хлеб у хаце беларуса – гаспадар, у працы – сябра, а ў дарозе – таварыш.
Ён галоўны на нашым стале. Беларусы заўсёды ставіліся да хлеба з вялікай павагай і пашанай.
Для беларусаў вялікім грахом лічылася скідваць на падлогу хлебныя крошкі. Мы іх акуратненька збіралі, елі самі ці аддавалі птушкам.
У Старажытным Егіпце сонца, золата і хлеб абазначаліся адным значком – кружочкам з кропкаю ў ім. Сонца, золата і хлеб. Усё самае важнае. І ў нас гэтак лічылася. Толькі парадак быў крыху іншы: хлеб, сонца, золата.
У беларусаў быў культ зерня, і людзі пакланяліся яму. Мы заўсёды помнілі, што кожнае зернетка старэйшае за нас, і ведалі, што яно вечнае. Яно тысячагоддзямі захоўвае ў сабе жыццё. Заўсёды гатова нарадзіць колас. Зярняты, знойдзеныя ў грабніцах фараонаў, праз тысячы гадоў кінутыя ў зямлю, прарасталі і давалі ўраджай.
(130 слоў)

Паводле Я. Сіпакова.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений