Пераказ Цішыня Паводле I. Пташнікава

Пераказы і дыктанты

Пагор’е тут было даўно. Заходні стромкі схіл яго, дзе маладыя бярозы змешваліся са стагоднімі соснамі, падступаў да самай дарогі.
Унізе раслі ядловец, лаза, нават нярэдка на вочы трапляліся алешыны. Вяршыня схілу здавалася голай: можа, гэта было самае пясчанае месца і на ім нічога не прынялося? Але там бялеліся верасы ў маладым цвеце. Зірнеш – бы снег рэдкі выпаў.
На самай бязлеснай верасовай наддарожнай строме высілася на старасвецкім камені-пастаменце мускулістая, упартая і магутная фігура спалоханага лася – жыхара беларускіх лясоў. Яго галінастыя рогі нагадвалі здалёк вершаліну старой каржакаватай сасны, якая, многа гадоў стоячы на выспе, не змагла акрыяць.
Спрадвечная адмета восені, цішыня, жыла тут. Цішыня нейкая мройная, калі чутна за паўвярсты, як клёст чысціць дзюбу аб перасохлую яловую шышку, калі густая асенняя цеплыня, ужо напоеная свежасцю, напамінае, што самая пара адшукаць у бярэзніку яблыню-дзічку, выкапаць і перанесці пад хату ў агарод на вясновыя прышчэпы.
(144 слова)

Паводле I. Пташнікава.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 1 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений