Крынічка партызанская –
Струмень
Жывой вады,
Прайшлі тут
Незабыўныя
Суровыя гады…
Паўзлі, як змеі, ворагі
I лезлі
Напралом,
Дыміўся
Лес падпалены,
Замшэлы буралом.
Крынічка партызанская
Цякла з глыбінь
Зямлі,
Спыніць
Патокі бурныя
Фашысты не змаглі.
І сілу неадольную
Ніхто
Не мог скарыць,
Крынічка партызанская
Бяжыць,
Пяе, журчыць!