Алесь Пісьмянкоў — Я venі, vіdі, vісі…

Алесь Пісьмянкоў

Я venі,

vіdі,

vісі!1

Адкінь дарэмны страх.
Забіся, як сініца,
У радасных руках.
Ад шчасця анямею –
Пустых не трэба слоў.
Ахмелены, шалею
Ў саломе валасоў.
Сыдуцца вуснаў соты,
Сыдуцца ў соты раз.
Аддам табе пяшчоты
Нястрачаны запас.
Мільгнула ты сініцай,
Рукі ягоны ўзмах…
I venі,

vіdі,

vісі

Рассыпалася ў прах. 

 

1.  Прыйшоў, убачыў, перамог (лац.)

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений