(Да арганізацыі Беларускага корпусу Самааховы)
Наш край рабавалі разбойнікі-каты,
душылі, тапталі чужацкай пятой,
прабіла часіна рашучай расплаты, –
браты-Крывічане, ўставайце на бой!
Даволі цярпелі бяду, ліхалецце,
даволі рабунку і крыўды зняслі.
Ніхто такой долі не зведаў у свеце,
як мы, Беларусы, на собскай зямлі.
На бойні нас гналі, у турмы саджалі,
загоны скрозь нашай паліты крывёй.
За кроў мы адплацім вам смерцяй, шакалы!
Браты-Крывічане, ўставайце на бой!
За светлае заўтра, за шчасце для дзетак,
ўставайце сцяною усе, як адзін,
ад водаў Дзвіны да Ўкраінскіх палеткаў,
ад Віленскай Брамы да Бранскіх мясцін.
Нас дваццаць міллёнаў! Сябе не дадзім мы
у крыўду навале бандыцкай ліхой.
За прадзедаў славу, за славу Радзімы,
браты-Крывічане, ўставайце на бой!
Сягоння краіна нас кліча да зброі,
да новых нябачаных шчэ перамог,
каб права святога, здабытага боем,
ніхто адабраць нам ніколі не ўзмог!
Вясенняе, яснае сонца сягоння
шугае-палае над нашай зямлёй.
Пад сцягам імклівай крывіцкай
Пагоні, браты-Крывічане, уперад на бой!
1942