Прысвячаецца Янку Юхнаўцу
Немінучасці — натхнёны
ход.
Крочыць Новы, неўнікнёны
год.
Час плыве, шле з дальных рэйдаў
блік,
піша ў небе белай крэйдай
лік.
Крэсліць: тысяча і дзевяць
сот…
З пражытога ймкне у неведзь
стод.
Рэшту лікаў затуляе
ён,
а на першых свой стаўляе
плён.
Гэта — дзён мінулых выхрыст
«V»,
а на доле злы антыхрыст —
«гаў!»
«V» паказвае атомам
шлях,
на антыхрыста стагромам —
бах!..
I зляцеў з маіх павекаў
сон.
Бачу: спомірснаму веку —
скон.
Велікома йдзе ўва ўсеведзь
год,
Новы — тысяча і дзевяць
сот…
1946