Ляцелі
Дзве цяцеры,
Шукаючы
Вячэры,
Глядзелі
Зверху ўніз.
I раптам
Бачаць:
Ліс
Ім лапаю
Махае,
У госці
запрашае.
Адна
Цяцера
Смела
На палянку
Села.
Другая –
Не схацела,
Галоднай
Паляцела.
Галоднай
Начавала,
Сяброўку ўсё
Чакала.
Але няма
З гасцёўкі
I сёння
Той сяброўкі.