Артур Вольскі — Грыбы

Артур Вольскі

З моху выгнуўся гарбок.
А пад ім сядзіць грыбок.

Гэй, грыбок баравы!
Не хавай галавы.
Паблукаю па бару –
усе грыбочкі пабяру!

А сінічка:
– Цінь-цінь,
і для іншых
кінь-кінь!

Будзе ўсю зіму вавёрка
без грыбочкаў плакаць горка.

Слёзы – градам з вачанят:
– Чым карміць ваверчанят?!

Я схаваў адразу ножык.
У мяне – паўнюткі кошык.

Лепш парадую вавёрку
і грыбоў пакіну горку
на пянёчку ля сасны,
каб хапіла да вясны…

Эх, і смачныя грыбочкі –
проста з лесу, а не з бочкі!

Сказать спасибо
( 4 оценки, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений