Артур Вольскі — Снежны бой

Артур Вольскі

«Бой» усчаўся  на двары.
Але страху – ані знаку.
Нашы хлопцы-ваяры
Смела рушылі ў атаку.

Крэпасць пала і ляжыць,
Як сумёт, –
Без сцен, без вежак.
I «праціўнік» прэч бяжыць
Ад агню крамяных  снежак…

Праміне маленства час.
Пройдуць леты,
Пройдуць зімы, –
Назаве Радзіма нас
Абаронцамі сваімі.

Сказать спасибо
( 4 оценки, среднее 4.5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений