У час атакі лейтэнант Клімчанка першым урываецца ў варожую траншэю і, аглушаны страшным ударам, трапляе ў палон. Яго дапытвае спрактыкаваны кат, нягоднік і правакатар Чарноў-Шварц, сапраўдны здраднік. Клімчанку падрыхтавана адмысловая пастка: яго ў вачах сваіх выстаўляюць здраднікам і адпускаюць. Зразумела, апраўдацца лейтэнант не можа.
За Клімчанку перад палкавым штабістам Петуховым заступаецца камандзір Арлавец, пасылаючы лейтэнанта разам з яго ўзводам ў атаку. Канцоўка аповесці, такім чынам, адкрытая. Што сталася з Клімчанкам у час атакі і пасля яе, калі пашчасціць застацца жывым, невядома. Але сапраўдная развязка складанай калізіі аўтарам не знята, яна толькі адсунута ў часе. Для героя існуюць два варыянты: гібель у час бою, або штабіст Петухоў і трыбунал.