Васіль Быкаў — Сваякі — ГДЗ

Васіль Быкаў

  1. Алесь і Сёмка вырашылі ісці ў партызаны. Пра сваё рашэнне яны паведамілі маці. Тая вырашыла іх, яшчэ падлеткаў, амаль што дзяцей не адпускаць, бо лічыла, што там ад іх будзе мала карысці і толькі "па-дурному загінуць". На мацярынскі крык, нават вілачнік, з якім маці падскочыла да хлопцаў, яны адрэагавалі з каменнай абыякавасцю. I гэта пераканала маці, што рашэнне яны не зменяць.
  2. Звярнуцца па дапамогу да пляменніка маці падштурхнула жаданне "хутчэй самой легчы тру-пам на гэтым іх вар’яцкім шляху, але засцерагчы іх ад смерці". Першыя сумненні ў правільнасці такога рашэння з’явіліся ў жанчыны ў той момант, калі яна пераступіла парог і ўбачыла пляменніка і паліцаяў. У яе "на імгненне варухнулася прыкрасць і шкадаванне, што прыйшла сюды". Гэта пачуцце ўзмацнілася, калі паліцаі, пачуўшы просьбу маці, ускочылі. Тады "у сярэдзіне ў яе нешта здрыганулася і ўпала". Пачуцце бяды не пакідала маці. Калі сустрэлі кульгаватага Пракапчука, у яе з’явілася "непрыемнае страхавітае адчуванне". I ўжо ў хаце, калі сын кінуўся бегчы, яна адчула, што "нешта крута збочыла да нядобрага і непатрэбна страшнага". Убачыўшы забітага сына, яна закрычала ад "усведамлення велізарнай несправядлівасці", зайшоўшыся ў амаль "здзічэлай шалёнай роспачы ад такой непапраўнай бяды". Калі забілі другога сына, маці зразумела, якую "недаравальна жахлівую бяду наклікала на іх і на сябе".
  3. Нелюдзі, не помнячыя радства, смелыя толькі гуртам, прадажныя, неадукаваныя (Ад міня не ўцекёць!), злобныя і крыважэрныя — такімі паказаў Васіль Быкаў паліцаяў. Такім з’яўляецца і Дрозд. Ён прыходзіўся сваяком маці, яе дваюрадным пляменнікам. Аўтар адразу звяртае нашу ўвагу на "зласнаватым позірку". Пачуўшы просьбу маці, ён "рашуча ўскочыў — рослы цяжкі мужчына ў сподняй блакітнай майцы". І гэты рашучы рух нам падказвае, што ўжо ў тую ж хвіліну ён прыняў рашэнне. I гэта было рашэнне не роднага чалавека, не сваяка, бо ён "таропка нацягнуў на сябе свой паліцэйскі мундзір, сарваў са сцяны вінтоўку" і сказаў: "Барсук, прыхапі канец". Звяртаючы ўвагу на знешні выгляд, на рост (перад намі моцны мужчына), на тое, як узброіўся гэты чалавек перад сустрэчай з двума падлеткамі, амаль дзяцьмі, аўтар хацеў падкрэсліць, што са смеласцю ён не мае нічога агульнага. Яе нават не хапіла, каб пайсці аднаму на сустрэчу. I яны, чацвёра мужчын, ідуць арыштаваць дваіх дзяцей, скруціць ім рукі і весці на расправу.
  Сустрэўшы супраціўленне, гэтага нелюдзя не спыніла радство, ён спачатку "дужа ўдарыў прыкладам" хлопца, а затым "узняў свой карабін". Знямоглую ад гора маці адкінуў "цяжкім прыкладам" ад паркана са словамі: "Прэч, гадаўка!".
  Нічога чалавечага не засталося ў паліцая. Аўтар падкрэслівае "ваўкаватасць" Дразда, які, забіўшы сваіх братоў, пахваліў другога паліцэйскага за ўдар "пад дых" і задаволена палез за махоркай.
  4. Калі маці прывяла ў хату паліцаяў, то яе "уразіў выраз спалоху, бадай — што, жаху" на вельмі "яшчэ дзіцячым твары" Сёмкі. Убачыўшы ворагаў,ён кінуўся ў дзверы, паліцаі стралялі яму ў спіну. З "шалёнай роспачы" вывеў маці "знаёмы і ў той жа час зусім інакшы голас яе старэйшага сына:
  — Халуі прадажныя ".
  Аўтар звяртае ўвагу на яго "гняўлівы і цвёрды твар". Алесь трымаў сябе мужна і тады, калі яго вывалаклі з сенцаў і пачалі круціць рукі.
  — Бобікі. Будзе і на вас вяроўка!
  — Смерць Гітлеру!
  Гэта былі апошнія словы старэйшага сына.
  Аўтар супрацьпастаўляе паводзіны сыноў і паліцаяў.
  Не падпарадкаваўся ворагам Сёмка, як сапраўдны герой загінуў старэйшы сын.
  Зусім іншыя паводзіны ў Дразда і яго паплечнікаў.
  Паліцаі, калі заходзілі ў хату, уперад адправілі маці, нават падштурхнулі яе. Яны баяцца бяззбройных падлеткаў, амаль дзяцей, страляюць у спіну Сёмку, скручваюць рукі Алесю.
  5. Аўтар так перадае душэўны стан маці, якая "корчылася на маладой мураве", усвядоміўшы сваю жахлівую памылку: у тыя хвіліны маці "ўсё бачыла, але… ні на што не рэагавала". А калі "пацішэў балючы звон у галаве", паднялася, "акінула няцямным, здзічэлым позіркам" двор з целамі сыноў і пайшла да калодзежа, каб загінуць нялюдскай, недаравальнай смерцю.
  6. У беларусаў ёсць прыказка: "Хто топіцца, той за саломку хопіцца". Маці ў сваім бязмежным жаданні зберагчы сыноў, як за гэту саломку, схапілася за сваяка Дразда, не надаючы вялікага значэння яго службе ў паліцыі. Для яе ён быў сваяк, родны. У тую хвіліну жанчына не разумела, што сярод паліцаяў няма і не магло быць сваякоў. Туды ішлі нелюдзі, якія гублялі не толькі сваяцкія адносіны, а, увогуле, чалавечыя рысы.

Сказать спасибо
( 5 оценок, среднее 3.4 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений