Восень, мая чарадзейка,
Ходзіць па лесе, пяе,
I залатая жалейка
Песні разносіць яе.
Восень, прыйдзі ты ў школу,
У светлы адчынены клас.
Песням і гульням вясёлым
Ты навучыся ў нас.
Выйдзем на вуліцы ў свята –
Колькі смяшлівых вачэй,
Радасць такая ў рабятаў –
Сонца яна гарачэй.