Столькі салаўінай
Музыкі чуваць,
Што пад тую музыку
Можна танцаваць!
Можна захапляцца
Цеплынёю рук,
Слухаць дарагога
Сэрца гулкі стук.
I забыцца можна
Аб любой бядзе,
Аб слязе, што родзіцца
Невядома дзе…
Поўная гучання,
Ладу, пекнаты,
Музыка лясная,
Не сціхала б ты!
1962